15 лютага 2025 г. — 110 гадоў з дня нараджэння Івана Канстанцінавіча Кабушкіна (1915–1943), удзельніка Мінскага падполля ў гады Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза
Іван Канстанцінавіч Кабушкін нарадзіўся 15 лютага 1915 г. у в. Малахоўцы Баранавіцкага раёна. Гэта быў самы разгар Першай сусветнай вайны, летам 1915 г. нямецкія войскі ўвайшлі на тэрыторыю Беларусі. Сям’я Кабушкіных, ратуючыся, пакінула родную вёску і адправілася на ўсход.
2024 г. — 55 гадоў з часу першага выдання дапаможніка «Буквар» (1969) Анатоля Канстанцінавіча Клышкі (1935–2021)
Пісьменнік, крытык, педагог Анатоль Канстанцінавіч Клышка нарадзіўся 16 красавіка 1935 г. у в. Данейкі Навагрудскага ваяводства (цяпер Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Закончыў Навагрудскае педагагічнае вучылішча (1952), філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна (1958), аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Я. Купалы АН БССР (1961).
19 ліпеня 2024 г. — 15 гадоў з дня асвячэння Троіцкай царквы ў в. Вялікая Сваротва (Баранавіцкі р-н; 2009), помніка архітэктуры позняга класіцызму першай паловы ХIХ ст.
У в. Вялікая Сваротва Пачапаўскай воласці Навагрудскага павета (цяпер Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у 1747 г. па загаду ўрадавага дзеяча ВКЛ Мікалая Аўсянага быў пабудаваны ўніяцкі храм у імя Святой Троіцы.
2024 г. — 100 гадоў з дня асвячэння Мікалаеўскай царквы ў в. Малахоўцы (Баранавіцкі р-н; 1924), помніка народнага дойлідства
Вёска Малахоўцы Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці ў пачатку ХХ ст. знаходзілася ў Навагрудскім павеце Мінскай губерні. У 1909 г. было 84 двары, 464 жыхары. Асноўным заняткам насельніцтва былі земляробства і жывёлагадоўля. Існавалі таксама промыслы: возніцтва, ткацтва, прадзенне, сплаў лесу і інш. З 1921 г. – у Ястрамбельскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.
27 ліпеня 2024 г. — 80 гадоў з дня прысваення наймення «Баранавіцкіх» злучэнням і часцям Савецкай арміі, якія вызвалілі г. Баранавічы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў (1944)
Нямецка-фашысцкімі захопнікамі г. Баранавічы, цэнтр Баранавіцкай вобласці, да ліпеня 1944 г. быў пераўтвораны ў магутны ўмацаваны раён абароны, які прыкрываў напрамак на Брэст і Беласток. На далёкіх (за 20 км ад горада) і блізкіх подступах да яго былі абсталяваны тры абарончыя рубяжы. Кожная вёска, скрыжаванне, вышыня на мясцовасці ператварыліся ў апорныя пункты з дотамі, бліндажамі і іншымі інжынернымі збудаваннямі.
2024 г. — 150 гадоў з часу асвячэння Петрапаўлаўскай царквы ў в. Моўчадзь (Баранавіцкі р-н; 1874), помніка архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю
Вёска Моўчадзь Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці вядома з 1422 г. У той год тут была заснавана каталіцкая царква Святой Тройцы, якая, верагодна, неаднаразова рамантавалася, праіснавала доўгі час – да сярэдзіны ХІХ ст. Мястэчка, якое знаходзіцца на ажыўленым шляху са Слоніма на Навагрудак, Ліду і Вільню, не раз спусташалася захопнікамі.
10 мая 2024 г. — 30 гадоў з дня адкрыцця помніка воінам-інтэрнацыяналістам у г. Баранавічы (1994)
У час ваенных падзей ў Афганістане з 1979 па 1989 гг. загінулі 15 ураджэнцаў г. Баранавічы і Баранавіцкага раёна. У скверы Памяцi г. Баранавічы (вул. Пірагова) 10 мая 1994 г. быў адкрыты помнік воінам-інтэрнацыяналістам. Скульптар Леанід Яшчанка разам з архітэктарам Ігарам Марозавым стварылі шчымлівы сэрцу вобраз – салдат-інтэрнацыяналіст, забіты душманскай куляй, сярод халодных чужых скал, удалечыні ад роднай Беларусі. На 4-мятровым камяні надпіс «Афган 79–89». Каля падножжа – пліты з пералікам 15 імёнаў землякоў, якія загінулі пры выкананні воінскага абавязку.
27 студзеня 2024 г. — 95 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Мікалаевіча Дудука (1929–2009), Героя Сацыялістычнай Працы (1986), заслужанага работніка сельскай гаспадаркі БССР
Аляксандр Мікалаевіч Дудук нарадзіўся 27 студзеня 1929 г. у в. Нарашэвічы Несвіжскага павета Навагрудскага ваяводства (цяпер Клецкага раёна Мінскай вобласці) у беднай сялянскай сям’і. Да Вялікай Айчыннай вайны закончыў 7 класаў. У час вайны ўдзельнічаў у партызанскім руху. З верасня 1943 г. – партызан спецатрада «Авангард», які дыслацыраваўся на тэрыторыі Баранавіцкай вобласці.
1 студзеня 2023 г. — 85 гадоў з дня нараджэння Ганны Іванаўны Карповіч (Сухарэбская; 1938–1981), перадавіка сельскагаспадарчай вытворчасці, Героя Сацыялістычнай Працы (1966)
Ганна Іванаўна Карповіч (у дзявоцтве Сухарэбская) нарадзілася 1 студзеня 1938 г. у в. Быткоўшчына Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства (цяпер Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Дзіцём перажыла нямецка-фашысцкую акупацыю. Бацька памёр заўчасна неўзабаве пасля вайны, з маці, Марыяй Пятроўнай, засталіся тры сыны – Сігізмунд, Казімір, Вячаслаў і дачка Ганна. Ганна закончыла сем класаў і пайшла працаваць.
17 сакавіка 2023 г. — 95 гадоў з дня нараджэння Багуслава Багданавіча Вільчкоўскага (1928–1964), гаспадарчага дзеяча, Героя Сацыялістычнай Працы (1966)
Багуслаў Багданавіч Вільчкоўскі нарадзіўся 17 сакавіка 1928 г. у в. Пагулянка Навагрудскага ваяводства (цяпер Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці). У чатырнаццаць гадоў Багуслаў (з восені 1942 г.) стаў сувязным партызанскага атрада імя Катоўскага брыгады «ХХV год БССР». Збіраў звесткі і перадаваў партызанам, неаднаразова ўдзельнічаў у падрывах чыгункі і варожых эшэлонаў.